Копці (Віцебскі раён)
Выгляд
Копці
| ||||||||||||||||||||||||||
Ко́пці[1] (руск.: Копти) — аграгарадок[2] (да 2008 — вёска) у Акцябрскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца да паўднёвага ўсходу ад Віцебска на рацэ Ласасіна. За 3 км на ўсход ад аўтамабільнай дарогі М8 і за 1 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Копці. За 3 км ад Копцяў знаходзяцца віцебскія гарадскія могілкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У час Вялікай Айчыннай вайны вёска была спаленая гітлераўскімі захопнікамі.
Сучасная вёска Копці ўтворана ў 1976 годзе аб’яданнем вёсак Вялікія і Малыя Копці.
Атрымала статус аграгарадка ў 2008 годзе.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Амбулаторыя
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік французскім лётчыкам з авіяпалка «Нармандыя-Нёман», якія ў 1944 годзе ўдзельнічалі ў вызваленні Віцебшчыны ад нацыстаў
- Памятны мемарыяльны знак воінам-татарстанцам, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны (скульптар А. Н. Тарасян).
- Помнік на магіле патрыёткі А. М. Мамонавай, загінулай у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- Воінскі мемарыял імя Ленінскага камсамола
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Яфімавіч Дзянісьеў (1940—1997) — беларускі мастак.
Зноскі
- ↑ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1977. — 504 с. (ст. 201).
- ↑ Решение Витебского районного Совета депутатов от 13 марта 2008 года № 89 "О преобразовании сельских населенных пунктов Витебского района в агрогородки" .
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Копці (Віцебскі раён)